Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы

25.02.2021

 Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для навучэнцаў установы адукацыі “Салігорскі дзяржаўны каледж”, вельмі важным святам для навучэнцаў і педагогаў. Навучэнцы групы ДО – 193б гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

  • Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны,– адзначае навучэнка групы Літошык Паліна. – Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

 Так, 19 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі адзначыўся Дзень роднай мовы, які прайшоў пад дэвізам “Далучыся да роднага слова”. Настрой свята ўсяму дню задала папярэдняя падрыхтоўка навучэнцаў, якія актыўна працавалі над родным словам: завучвалі вершы на памяць, рыхтавалі невялікі ўрывак сцэнарый-дыялог з беларускай народнай казкі, акцыю “Цёплыя, Лепшыя, Смачныя, Мудрыя, Чулыя словы, Ясныя, Светлыя, Гордыя словы”, пад час якой дзяўчаты падрыхтавалі плакаты для прэзентацыі.

 Мерапрыемства Дня садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей навучэнцаў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

 У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў, – зазначыла Анастасія, вядучая мерапрыемства. – Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.

 Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы навучэнцаў, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру,– адзначыла Шэнец Вера Ільінічна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры. – Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучацца да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важнана вучыць падрастаючае пакаленне з павагай ставіцца да роднай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць…

поделиться в: